Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Адносіны Беларусі і Савета Еўропы развіваюцца ў вельмі пазітыўным ключы - Рыгоні

Палітыка 13.12.2016 | 11:35
Андрэа Рыгоні
Андрэа Рыгоні

13 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і Савета Еўропы развіваюцца ў вельмі пазітыўным ключы. Аб гэтым заявіў сёння журналістам дакладчык па Беларусі камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Андрэа Рыгоні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер адносіны Беларусі і Савета Еўропы вельмі пазітыўныя. Гэта пацвярджае тое, што цяпер арганізоўваюцца сумесныя мерапрыемствы: як Беларусь прысутнічае ў Савеце Еўропы, так і прадстаўнікі арганізацыі прыязджаюць у Беларусь", - сказаў Андрэа Рыгоні.

Прадстаўнік ПАСЕ таксама адзначыў, што прысутнічаў у якасці наглядальніка на праведзеных у Беларусі парламенцкіх выбарах і Савет Еўропы мае намер запрасіць беларускіх дэпутатаў на сваю штогадовую сесію ў студзені. "Цяпер мы яшчэ не пазнаёміліся з новым парламентам, але плануем, што ў студзені ў Страсбургу будзе такая магчымасць, - дадаў ён. - Прадстаўнікі Беларусі будуць запрошаны ў палітычную камісію для абмеркавання надзённых пытанняў парадку дня ў рамках адной з сесіі Савета Еўропы".

У сваю чаргу дырэктар Савета Еўропы па палітычных пытаннях Аляксандр Гесэль звярнуў увагу, што апошнія пяць гадоў адносіны паміж Беларуссю і Саветам Еўропы былі перазапушчаны, адбыўся вялікі прагрэс у супрацоўніцтве. У прыватнасці, у Беларусі з'явіўся інфармацыйны пункт Савета Еўропы, і бакі гатовы развіваць узаемадзеянне па розных напрамках. "Штогод мы праводзім прыкладна 45-50 мерапрыемстваў - гэта вельмі шмат для краіны, якая фармальна не з'яўляецца членам Савета Еўропы, - сказаў ён. - Кожны год у Беларусь прыязджае прыкладна 120 экспертаў: нам неабходна сустракацца, пазнаваць адзін аднаго і разумець, у якім напрамку развіваць супрацоўніцтва".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Білеты на ІІ Еўрапейскія гульні Цырымонія адкрыцця - 21 чэрвеня, стадыён "Дынама" - кошт білета - Br150-300. Цырымонія закрыцця - 30 чэрвеня, стадыён "Дынама" - Br70-150.