Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 студзеня 2022, 18:00

АДКБ прадаўжае перакідку міратворчага кантынгенту ў Казахстан

7 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Сёння зноў адбылася тэлефонная размова генеральнага сакратара АДКБ Станіслава Зася са старшынёй Савета калектыўнай бяспекі, прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

"Генеральны сакратар праінфармаваў аб дэталях рэалізацыі рашэння Савета калектыўнай бяспекі, прынятага 6 студзеня 2022 года ў мэтах нармалізацыі абстаноўкі ў Казахстане, - адзначыў прэс-сакратар. - Станіслаў Зась таксама паведаміў аб ходзе вырашэння арганізацыйных пытанняў па накіраванні ў гэту краіну Калектыўных міратворчых сіл АДКБ. Цяпер прадаўжаецца перакідка ваенна-транспартнымі самалётамі ПКС Расіі міратворчых кантынгентаў".

"Асноўнымі задачамі Калектыўных міратворчых сіл АДКБ з'яўляецца ахова важных дзяржаўных і ваенных аб'ектаў, аказанне садзейнічання сілам правапарадку Рэспублікі Казахстан у стабілізацыі абстаноўкі і вяртання яе ў прававое поле", - падкрэсліў прэс-сакратар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі