Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
19:10 12 сакавіка 2024

Выстава пра зараджэнне спартыўнага руху ў Мінску ў Доме-музеі I з'езда РСДРП

Выстава пра зараджэнне спартыўнага руху ў Мінску ў Доме-музеі I з'езда РСДРП У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом-музей I з'езда РСДРП" праходзіць выстава, прысвечаная гісторыі зараджэння спартыўнага руху ў Мінску. У экспазіцыі можна ўбачыць прадметы спартыўнага інвентару, копіі дакументаў і фатаграфій таго перыяду, элементы гарадскіх гульняў. Госці музея змогуць азнаёміцца са станам дарэвалюцыйнага спорту ў горадзе ў канцы XIX - пачатку XX стагоддзяў, гісторыяй узнікнення першага Гарадскога таварыства аматараў спорту, якое з'явілася ў 1892 годзе, Мінскага веласіпеднага таварыства і супольніцтва цяжкаатлетаў. Азнаёміўшыся з гістарычнай часткай, наведвальнікі змогуць адпачыць у гульнявой зоне і праявіць свае здольнасці ў настольных гульнях. Экспазіцыя будзе працаваць да 28 красавіка.

На здымку: на выставе.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі