Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года, праходзяць 2 верасня ва ўсіх школах Беларусі. Свае дзверы адчынілі больш за 2,6 тыс. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Кожны першакласнік краіны па традыцыі атрымае ў падарунак выданне "Беларусь - наша Радзіма. Падарунак Презідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі першакласніку". Першы ўрок пройдзе па тэме "Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!". У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця ДУА "Пачатковая школа № 48 г.Віцебска" прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой і старшыня Палаты прадстаўнікоў - упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка.
На здымку: у час урока.