Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў VIII Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія" прайшла 3 снежня на сцэне Купалаўскага тэатра. Конкурс арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства культуры і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Журы і гледачы ацанілі 37 пастановак ад 27 тэатральных калектываў з розных гарадоў краіны: Мінска, Брэста, Гомеля, Гродна, Маладзечна, Бабруйска, Віцебска, Магілёва. Такая колькасць тэатраў за ўсю гісторыю конкурсу ўдзельнічала ўпершыню.На здымку: міністр культуры Руслан Чарнецкі ў час уручэння Спецыяльнай прэміі за ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва Беларусі галоўнаму мастаку Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Барысу Герлавану.
