У вёсцы Закозель Драгічынскага раёна знаходзіцца капліца-пахавальня роду Ажэшкаў, пабудаваная ў сярэдзіне XIX ст. у неагатычным стылі. Нядаўна на аб'екце пачаліся проціаварыйныя работы. Ужо ачышчаны дах ад драўляных рэштак і разбуранага шпіля. У перспектыве плануецца будаўніцтва ўкрыцця на перыяд зімовых ападкаў.
На здымку: капліца-пахавальня ў Закозелі