Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:16 10 снежня 2018

У Гродзенскай вобласці ўключылі святочную ілюмінацыю

Агні на галоўных ёлках у раёнах Гродзенскай вобласці былі запалены адначасова 8 снежня.

Акцыя "Навагоднія агні" аб'яднала дзясяткі гарадоў і пасёлкаў. У іх прайшлі святочныя акцыі, флэш-мобы, незвычайныя парады і выступленні. Цэнтрам свята ў Гродзенскім раёне стаў Скідзель. У горадзе-спадарожніку Гродна цырымонію запальвання навагодніх агнёў праводзілі ўпершыню. Гараджане ініцыятыву падтрымалі, многія з іх далучыліся да шэсця Дзядоў Марозаў і Снягурачак (удзельнічаць мог любы жадаючы ў касцюме казачнага персанажа). Свята ў Скідзелі арганізавалі Гродзенскі райвыканкам і Скідзельскі гарвыканкам.

На здымку: рэжысёр скідзельскага цэнтра моладзі Хрысціна Данцэвіч.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі