Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:02 22 сакавіка 2019

Тэатральны форум "М@rt.кантакт" адкрыўся ў Магілёве

У Магілёве 21 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё ХIV Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму "М@rt.кантакт".

На працягу тыдня на сцэнічных пляцоўках абласнога цэнтра будуць прадстаўлены 23 спектаклі калектываў з 10 краін. У Магілёў запрошаны калектывы, якія ўжо ярка праявілі сябе ў мінулыя гады, а таксама новыя тэатры і творчыя групы з Расіі, Літвы, Латвіі, Украіны, Польшчы, Ізраіля і іншых краін.

На здымку: спектакль "Тарцюф" Санкт-Пецярбургскага тэатра "Майстэрня".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі