У Палацы культуры вобласці ў Магілёве прайшло абласное навагодняе дабрачыннае свята. Вялікае святочнае мерапрыемства - частка рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці". Усяго ў абласным цэнтры сабраліся каля 630 хлопчыкаў і дзяўчынак. Дзеці паглядзелі навагоднюю казку "Зорныя прыгоды Снягурачкі і яе сяброў", сустрэліся з Дзедам Марозам і яго ўнучкай, атрымалі падарункі ад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі і паразмаўлялі з першай беларускай жанчынай-касманаўтам Марынай Васілеўскай.
На здымку: у час навагодняга дабрачыннага свята.