Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:56 09 верасня 2022

Сувенірныя работы навучэнцаў Віцебскай вобласці прадставяць на "Дажынках" у Глыбокім

На абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі "Дажынкі", які пройдзе ў Глыбокім 17 верасня, прадставяць свае эксклюзіўныя сувенірныя работы навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-тэхналагічнага каледжа. Яны распрацавалі і пачалі выраб ручнікоў, камплектаў сталовай бялізны, бутаньерак, мужчынскіх кашуль, лялек і шмат чаго іншага з эмблемай фестывалю.

На здымку: майстар вытворчага навучання Кацярына Карчэўская з навучэнцамі рыхтуе ўбор да "Дажынак".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі