Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
13:07 10 студзеня 2019

Соф'я Жарулік - стыпендыят Прэзідэнцкага фонду

Соф'я Жарулік - асістэнт кафедры анкалогіі з курсамі прамянёвай дыягностыкі і прамянёвай тэрапіі факультэта падрыхтоўкі кадраў і перападрыхтоўкі кадраў Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта. Распараджэннем кіраўніка дзяржавы ёй назначана стыпендыя на 2019 год. Гэтай узнагароды яна ўдастоена за распрацоўку метаду адначасовага выдзялення біялагічных вадкасцей чыстых імунаглабулінаў класаў G і А, новага ўстройства для вызначэння флуарэсцэнцыі біяпалімераў, што дае магчымасць праводзіць якасную ацэнку флуарэсцэнцыі васьмі або больш проб адначасова, метаду флуарэсцэнтнага вызначэння наяўнасці ДНК у біялагічных вадкасцях, двухкампанентнай методыкі афарбоўкі нейтрафільных пазаклетачных пастак у тканках пры дапамозе светлапольнай мікраскапіі.

На здымку: Соф'я Жарулік.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі