Троіцкі касцёл - каталіцкі храм у аграгарадку Дунілавічы Пастаўскага раёна. Гэта помнік архітэктуры ў стылі барока з элементамі класіцызму, у якім размешчаны адзіны ў Беларусі двух'ярусны алтар. Барочны Троіцкі касцёл быў пабудаваны ў 1769-1773 гадах і першапачаткова адносіўся да манастыра манахаў-дамініканаў. У другой палавіне ХІХ стагоддзя храм перадалі праваслаўным, канчаткова ён вярнуўся каталіцкай царкве толькі ў 1989 годзе.На здымку: Троіцкі касцёл.
