"Поезд Памяці" прыбыў 24 чэрвеня ў Мінск. Для 200 яго ўдзельнікаў - нашчадкаў пераможцаў - прадстаўнікоў народаў былых рэспублік Савецкага Саюза, якія атрымалі ў 1945 годзе агульную Перамогу над нацызмам, - гэта не проста падарожжа, а сімвал агульнасці гісторыі і пераемнасці пакаленняў. Першым прыпынкам стаў Брэст, дзе госці дакрануліся да слаўнай гісторыі горада-героя.На здымку: у час сустрэчы.
