Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:24 07 снежня 2018

Першы сеанс каністэрапіі прайшоў у Гомельскай бальніцы медрэабілітацыі

Першы сеанс каністэрапіі прайшоў у Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі.

На працягу года тут праходзяць курс медрэабілітацыі каля 6 тыс. дзяцей ва ўзросце ад 6 месяцаў да 18 гадоў. Работа з кожным вядзецца па індывідуальнай праграме, якая ўключае медпрацэдуры, заняткі з педагогамі, дэфектолагамі і псіхолагамі. Цяпер гэты пералік папоўніў метад каністэрапіі. Паляпшэнню здароўя пацыентаў размешчанай у прыгарадзе бальніцы садзейнічаюць спрыяльныя прыродныя ўмовы, лес і рака. У цёплы час года заняткі з сабакамі будуць праходзіць і на свежым паветры.

На здымку: у час правядзення першага сеанса каністэрапіі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі