Злучэнні сіл спецыяльных аперацый Віцебска і Брэста атрымалі новую ваенную тэхніку. Урачыстая цырымонія ўручэння ключоў ад сямі машын прайшла ў размяшчэнні 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. Чатыры машыны застануцца ў Віцебску, а тры адправяцца ў 38-ю Брэсцкую асобную гвардзейскую дэсантна-штурмавую брыгаду. Ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі Вадзім Дзенісенка.
На здымку: у час мерапрыемства.