Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:52 18 студзеня 2019

Навацыі на граніцы: "адно акно" для дальнабойшчыкаў і абмежаванні на ўвоз тавараў фізасобамі

З новага года змяніліся нормы бяспошліннага ўвозу на тэрыторыю ЕАЭС тавараў для асабістага карыстання, увозімых фізічнымі асобамі. А калі дакладней яны зменшыліся. Цяпер без выплаты мытных плацяжоў дазволена ўвозіць тавары, агульны кошт якіх не перавышае 500 еўра ў эквіваленце, а вага - 25 кг. Для тых, хто ездзіць часцей за адзін раз у тры каляндарныя месяцы, нормы яшчэ больш жорсткія - 300 еўра і не больш як 20 кг.

З 1 студзеня для скарачэння часу кантрольных працэдур і паскарэння тавараабароту цераз беларускі ўчастак мытнай граніцы ЕАЭС частка функцый супрацоўнікаў органаў пагранічнай службы ўскладзена на мытнікаў. У прыватнасці, размова ідзе аб пашпартным кантролі і праверцы іншых дакументаў.

Новая тэхналогія работы супрацоўнікаў мытні датычыцца галоўным чынам грузаперавозчыкаў.

На здымку: дальнабойшчык з Бранска Юрый

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі