Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:13 17 студзеня 2022

Навагрудскі майстар выцінанкі Наталля Клімко атрымала спецпрэмію Прэзідэнта

Кіраўнік клуба майстроў народнай творчасці "Каляровая альтанка" Навагрудскага раённага цэнтра рамёстваў Наталля Клімко адзначана спецпрэміяй Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва за плённую працу па захаванні традыцый вырабу беларускай выцінанкі.

У залежнасці ад рэгіёна Беларусі традыцыйныя беларускія ўпрыгажэнні з паперы - выцінанкі - маюць свае асаблівасці. Навагрудак у гэтым плане - унікальны рэгіён, тут узоры на паперы не выразаліся, а выбіваліся. Адсюль і назва - навагрудская выцінанка-выбіванка. Тэхналогія ў 2014 годзе атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі