Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
08:53 06 мая 2021

Напярэдадні 76-га Дня Перамогі ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Будовіч з Петрыкава прымае віншаванні

Напярэдадні 76-га Дня Перамогі ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Будовіч з Петрыкава прымае віншаванні.

Класны кіраўнік Ганна Фралова разам з 11-класнікамі сярэдняй школы нумар 2 Петрыкава дапамаглі ветэрану навесці парадак на прыдамавой тэрыторыі. Дзеці прыбралі мінулагоднюю траву на беразе Прыпяці, якая ў час разліву падыходзіць да падворка. Таксама валанцёры падарылі ветэрану кветкі і прысмакі. Уладзімір Васільевіч жыве на адным падворку з малодшай дачкой Святланай і яе мужам (сям'я Ланько). У ветэрана чацвёра ўнукаў і сем праўнукаў. Усяго ў Петрыкаўскім раёне пражывае восем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

На здымку: падчас наведвання ветэрана.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі