Сцяг Субота, 6 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
17:03 11 лютага 2022

Лізавеце Засімовіч прысвоена званне "Чалавек года Віцебшчыны"

Навучэнцы 4-га курса Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага па спецыяльнасці "інструментальнае выканальніцтва" Лізавеце Засімовіч рашэннем Віцебскага аблвыканкама прысвоена ганаровае званне "Чалавек года Віцебшчыны". Дзяўчына з'яўляецца лаўрэатам шэрага прэстыжных фартэпіянных конкурсаў. У 2021 годзе яна заваявала званне лаўрэата 1-й ступені на міжнародным конкурсе "Таленты Еўропы" ў Іспаніі і лаўрэата 3-й ступені на міжнародным Маскоўскім музычным конкурсе ў Расіі.

На здымку: Лізавета Засімовіч са сваім педагогам Таццянай Афанасьевай.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі