Сцяг Аўторак, 17 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:57 02 сакавіка 2026

Краязнаўчаму музею ў Паставах спаўняецца 50 гадоў

Краязнаўчаму музею ў Паставах спаўняецца 50 гадоў Краязнаўчы музей у Паставах 4 сакавіка адзначыць 50 гадоў з дня заснавання. У музеі - больш за 10 тыс. экспанатаў асноўнага фонду і 9 тыс. навукова-дапаможнага. Музей мае наступныя залы: прыроды, археалогіі, гісторыі, этнаграфіі горада і Пастаўскага раёна, Вялікай Айчыннай вайны. Асноўнымі рарытэтамі фонду з'яўляюцца археалагічныя знаходкі - рэшткі шкілета маманта, старадаўнія манеты, матэрыялы па гісторыі горада, а таксама матэрыялы, якія расказваюць аб помніках краю, аб родзе Тызенгаўзаў і маёнтках, дзейнасці падполля і партызанскім руху на тэрыторыі раёна ў час Вялікай Айчыннай вайны і іншыя. У 2014 годзе створана і адкрыта музейная экспазіцыя ў падвальных памяшканнях будынка былога палаца Тызенгаўза. Экспазіцыя складаецца з 3 частак, прысвечаных графу Канстанціну Тызенгаўзу, філіялу Санкт-Пецярбургскай афіцэрскай кавалерыйскай школы ў Паставах і Першай сусветнай вайне.

На здымку: у залах музея.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі