Японскі горад Маэбасі і Віцебская вобласць маюць намер паглыбляць супрацоўніцтва ў сферы спорту, устанавіць цесныя кантакты ў сферы культуры. Пункты ўзаемных інтарэсаў абмеркаваў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, старшыня абласной федэрацыі па скачках на батуце Уладзімір Цярэнцьеў на сустрэчы з японскай дэлегацыяй у Віцебскім аблвыканкаме.
На здымку: у час трэніроўкі.