Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
17:35 13 жніўня 2020

Галоўчанка прыняў удзел у пасяджэнні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

У Гродзенскай вобласці экспарт тавараў за студзень - чэрвень 2020 года вырас на 15 працэнтаў. Інфармацыя аб гэтым была агучана ў час пасяджэння Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, прысвечанага вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна ў першай палавіне 2020 года. Валавы рэгіянальны прадукт Гродзенскай вобласці ў I паўгоддзі склаў 98,6 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Як адзначалася ў час пасяджэння выканкама, удзел у якім прынялі прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка і старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, негатыўна ў гэтым плане паўплывала перш за ўсё пандэмія.

На здымку: у час пасяджэння.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі