Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
08:58 19 кастрычніка 2020

БАТЭ не ўтрымаў перамогу над "Іслаччу" ў матчы чэмпіянату Беларусі

Лідар чэмпіянату Беларусі па футболе барысаўскі БАТЭ не змог утрымаць перамогу ў гасцявым паядынку 26-га тура з "Іслаччу". На 19-й мінуце першага тайма Аляксандр Макась вывеў гаспадароў наперад, а потым лепшы бамбардзір цяперашняга першынства Максім Скавыш двойчы запар паразіў вароты "Іслачы". Аднак дабіцца перамогі барысаўчанам не ўдалося: на 69-й мінуце гульні Ігар Кузьмянок зраўняў рэзультат - 2:2. У першым сённяшнім паядынку аўтсайдар турніру "Смалявічы" пацярпеў 10-е паражэнне запар, уступіўшы на сваім полі жодзінскаму "Тарпеда-БелАЗу" з лікам 1:4.

На здымку: у час гульні.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі