Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:43 21 лістапада 2019

Ансамбль народнай музыкі і песні "Палешукі"

У Іванаве Брэсцкай вобласці 20 лістапада адбыўся канцэрт, на якім ансамбль народнай музыкі і песні "Палешукі" чарговы раз пацвердзіў статус заслужанага.

"Палешукі" пачалі сваю дзейнасць у 1986 годзе на базе раённага цэнтра культуры і народных традыцый. У 2004 годзе ансамблю было прысвоена званне "Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь". На працягу больш як трох дзесяцігоддзяў ён захоўвае нацыянальную культуру, дорыць гледачам магчымасць дакрануцца да песенна-музычнага багацця Палесся. Рэпертуар ансамбля складаюць беларускія народныя і аўтэнтычныя песні з замалёўкамі, характэрныя для гэтага рэгіёна, вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі, жартоўныя песні і нумары. Калектыў з'яўляецца пастаянным удзельнікам прэстыжных міжнародных фестываляў і конкурсаў.

На здымку: Таццяна Барташ.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі