Сцяг Субота, 21 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
30 красавіка 2015, 12:41

Віктар Чайчыц: Выхаванне прававой культуры ў эканоміцы - залог яе стабільнага развіцця

Выхаванне прававой культуры ў эканоміцы - гэта залог яе стабільнага развіцця і бяспекі. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў (РКА) Віктар Чайчыц, каменціруючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.


Паводле слоў старшыні РКА, прагрэсіўнае развіццё эканомікі немагчыма без правільнай юрыдычнай падтрымкі. "Як сказаў Аляксандр Лукашэнка, малы і сярэдні бізнес нават па элементарных пытаннях павінны мець магчымасць карыстацца юрыдычнымі кансультацыямі. Беларуская адвакатура ў сваю чаргу гатова прадаставіць такую падтрымку беларускай эканоміцы", - сказаў Віктар Чайчыц.


У адпаведнасці з п.1 арт.26 Закона "Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" адвакаты праводзяць прававую ацэнку дакументаў і дзейнасці, вядуць прававую работу па пытаннях прыцягнення інвестыцый у Беларусь. "Агульны аналіз спрэчак паміж беларускімі і замежнымі суб'ектамі ў галіне знешняга гандлю, а таксама рашэнняў, што вынікаюць з іх, не на карысць беларускага боку, паказваюць у асноўным на памылкі, якія дапускаюцца беларускімі суб'ектамі гаспадарання, перш за ўсё пры заключэнні гаспадарчых дагавораў, у тым ліку інвестыцыйных, якія потым ужо цяжка, а часам і немагчыма выправіць", - растлумачыў Віктар Чайчыц.


Кіраўнік РКА запэўніў, што адвакаты гатовы аказаць прафесійную юрыдычную дапамогу прадпрыемству любой формы ўласнасці і на любой стадыі развіцця. "Правільная юрыдычная падтрымка бізнесу зробіць не толькі канкрэтнае прадпрыемства ўпэўненым на рынку, але і станоўча паўплывае на беларускую эканоміку ў цэлым", - упэўнены ён. У кожным рэгіёне краіны ёсць юрыдычныя кансультацыі, а ў многіх - адвакацкія бюро, адвакаты, якія працуюць індывідуальна, якія ў тым ліку спецыялізуюцца на прававой дапамозе суб'ектам гаспадарання. Акрамя таго, Рэспубліканскай калегіяй адвакатаў заключаны дагаворы аб супрацоўніцтве з адвакацкімі ўтварэннямі шэрага краін далёкага і блізкага замежжа.


"Любая дапамога тады эфектыўная, калі яна своечасовая. Прайшлі тыя часы, калі прымаўка "няхай не ведае ваша хата ні доктара, ні адваката" была актуальная. Сёння і да ўрача, і да адваката трэба звяртацца яшчэ да ўзнікнення хваробы або юрыдычнай праблемы", - лічыць Віктар Чайчыц.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі