Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
09 красавіка 2020, 15:10
Аляксей Аўдонін

У Беларусі ёсць усе магчымасці для нарошчвання экспарту прадуктаў харчавання

Аляксей Аўдонін
Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў

У Беларусі ёсць усе магчымасці для нарошчвання экспарту прадуктаў харчавання. Такое меркаванне ў інтэрв'ю Першаму нацыянальнаму каналу Беларускага радыё выказаў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін, паведамляе БЕЛТА.

За два месяцы бягучага года экспарт прадукцыі беларускага аграпрамысловага комплексу вырас амаль на 10 працэнтаў, гэта дало магчымасць дадаткова зарабіць больш як $900 млн. Паводле даных Мінсельгасхарча, у Расію пастаўкі выраслі на 5,5 працэнта, у ЕС - напалавіну, а ў краіны Азіі і Акіяніі - амаль у два разы. "Ва ўмовах спаду сусветных рынкаў і наступстваў каранавіруса многія задаюцца пытаннем, што будзе далей. Закрыццё прадпрыемстваў у многіх краінах і затрымка тэрмінаў пасяўных кампаній можа прывесці да таго, што восенню будзе няхватка асноўных прадуктаў харчавання", - лічыць эксперт.

Аналітык нагадаў, што на працягу апошніх 20 гадоў у Беларусі актыўна рэалізоўвалася палітыка, звязаная з забеспячэннем харчовай бяспекі. У краіне з 2017 года дзейнічае новая стратэгія, новая дактрына нацыянальнай харчовай бяспекі да 2030 года. У рамках дзвюх дактрын (рэалізацыя першай вялася з 2004 года) было ўкладзена дастаткова сродкаў бюджэту і інвестыцый, каб Беларусь цалкам магла закрываць свае патрэбнасці па прадуктах харчавання. "І гэта цяпер - у нестабільных умовах і пры чаканні дэфіцыту прадуктаў харчавання, росту цэн - для Беларусі з'яўляецца, напэўна, найбольш важным дасягненнем за апошні перыяд. Многія краіны, якія не інвесціравалі ў сваю харчовую бяспеку, вядома, будуць вымушаны імпартаваць вялікую колькасць прадукцыі з -за мяжы і траціць вялікія сродкі, свае рэзервы на імпарт. Для Беларусі цяпер імпарт па гэтай дактрыне складае не больш за 15 працэнтаў. Частка прадукцыі ў тым ліку арыентавана на экспарт. Таму тут важна яшчэ раз падкрэсліць, што ўнутраны рынак, унутраная нацыянальная харчовая бяспека ў нас гарантавана", - адзначыў Аляксей Аўдонін.

Што датычыцца экспартных паставак, на яго думку, для Беларусі важна не ўпусціць сваю долю рынку на традыцыйных для краіны напрамках экспарту і адначасова развіць новыя рынкі. "Цяпер, у перыяд фактычнага перадзелу сусветнай карты па пастаўках і кампаніях, асноўным ігракам важна забраць сваю долю і не ўпусціць магчымасць па нарошчванні экспарту. Усе складаныя перыяды, звязаныя з каранавірусам або эканамічным спадам, пройдуць, а долі на знешніх рынках застануцца. Цяпер якраз добрая кан'юнктура, каб паспяхова заваёўваць рынак, нягледзячы на тое, што паўсюдна сцвярджаецца, маўляў, будзе спад эканомікі і спажывання. Гэта не зусім так: спажыванне прадуктаў харчавання, наадварот будзе павялічвацца, і цэны на іх будуць павышацца", - падкрэсліў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі