Сцяг Пятніца, 27 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
06 мая 2016, 14:05
Віктар Назаранка

Шматбаковая ацэнка якасці работы ідзе на карысць прадпрыемствам

Віктар Назаранка

Шматбаковая ацэнка якасці работы ідзе на карысць прадпрыемствам, заявіў 6 мая журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка на цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі ўрада ў галіне якасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе лаўрэатамі прэміі сталі 6 новых прадпрыемстваў, яшчэ 18 - пацвердзілі гэта званне. Такая шматбаковая ацэнка вельмі карысная прадпрыемствам, таму што нашы эксперты комплексна ацэньваюць сітуацыю. Важна, што і калектыў, і кіраўнік ведаюць, што іх будуць ацэньваць, і гэта дае магчымасць захоўваць высокі тэмп работы па павышэнні якасці", - растлумачыў Віктар Назаранка.

Ён падкрэсліў, што прадпрыемствам цяпер не так проста працаваць з эканамічнымі паказчыкамі, але яшчэ больш складана працаваць над пытаннямі якасці. "Якасць бясплатнай не бывае, гэта тая сфера, якая патрабуе затрат не толькі на тэхпераўзбраенне і мадэрнізацыю, вельмі сур'ёзныя сродкі трэба ўкладваць і ў развіццё свайго персаналу. Таму ў наш няпросты час вельмі прыемна, што ёсць прадпрыемствы, якія не толькі падтрымліваюць сваю эканоміку, але і дэманструюць поспехі ў галіне якасці", - адзначыў старшыня Дзяржстандарту.

Гаворачы аб канкурэнцыі паміж удзельнікамі конкурсу на саісканне прэміі ўрада, Віктар Назаранка расказаў, што самая сур'ёзная барацьба ішла паміж прадпрыемствамі, якія вырабляюць харчовую прадукцыю. "Гэта адна з нашых асноўных экспартных пазіцый, таму канкурэнцыя тут вельмі сур'ёзная, і самае напружанае абмеркаванне ішло менавіта па гэтым блоку прадпрыемстваў", - канстатаваў ён.

Упершыню ў гэтым годзе лаўрэатамі прэміі сталі мінскі Камандна-інжынерны інстытут МНС, ААТ "Беларускі металургічны завод - кіруючая кампанія холдынга "Беларуская металургічная кампанія" (Жлобін), ААТ "Мінскі малочны завод нумар 1", ААТ "Пружанскі малочны камбінат", ААТ "Гандальмаш" (Баранавічы) і РУВП "Граніт" (Мікашэвічы). Пацвердзілі званне лідараў якасці такія вядучыя прадпрыемствы краіны, як ААТ "Савушкін прадукт", ААТ "Віцебскі мясакамбінат", ААТ "Малочны свет", РУП "Белтэлекам", ААТ "Беларускі цэментны завод".

Конкурс на саісканне прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці праводзіцца з 1999 года. Галоўнымі крытэрыямі ўдзелу ў ёй з'яўляюца дасягненні значных вынікаў у галіне забеспячэння якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, работ або паслуг, пашырэнне рынкаў збыту, выкарыстанне прагрэсіўных метадаў менеджменту і сучасных тэхналогій, задавальненне запатрабаванняў спажыўцоў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі