Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны
Аляксандр Карлюкевіч

Папраўкі ў закон аб СМІ зробяць медыйнае поле больш цывілізаваным і адкрытым

Меркаванні 03.12.2018 | 11:34
Аляксандр Карлюкевіч Аляксандр Карлюкевіч Міністр інфармацыі Беларусі

Папраўкі ў закон аб СМІ зробяць медыйнае поле больш цывілізаваным і адкрытым, узнімуць на новую вышыню вытворчасць нацыянальнага інфармацыйнага прадукту, дапамогуць зрабіць сеткавае ўзаемадзеянне культурным і адказным. Такое меркаванне міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч выказаў у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь Сегодня" ў сувязі з уступленнем у сілу асноўных змяненняў і дапаўненняў у закон аб СМІ, паведамляе БЕЛТА.

"Жыццё перамяшчаецца ў інтэрнэт-прастору. Лічбавізацыя патрабуе ад нас ведаў і валодання тэхналогіямі. Давайце вучыцца карыстацца імі цывілізавана ва ўсіх сферах сацыяльнага жыцця", - адзначыў Аляксандр Карлюкевіч.

Паводле яго слоў, прафесія журналіста дапаўняецца сёння многімі навацыямі, новымі характарыстыкамі. Журналістыка размываецца ў традыцыйным разуменні. Удзельнічаць у стварэнні медыйных прадуктаў, удзельнічаць у фарміраванні грамадскай думкі гатовы ўсе. "Але, калі хочам жыць цывілізавана, не разбураць свядомасць, не ламаць дзяржаву і не ламаць грамадскія, маральныя нормы жыццёвага ўладкавання, давайце і на інтэрнэт-пляцоўках, у сацыяльных сетках заставацца людзьмі, паважаць адзін аднаго, задаваць нармальныя пытанні і, вядома ж, разлічваць на тое, што многія праблемы, многія тэмы будуць раскрывацца, прэзентавацца грамадству і з боку дзяржавы, органаў дзяржаўнага кіравання", - заклікаў міністр.

Упершыню ў законе аб СМІ ўстанаўліваюцца правы і абавязкі ўладальніка інтэрнэт-рэсурсу. У ліку абавязкаў - ідэнтыфікацыя карыстальнікаў, якія размяшчаюць на сайце інфармацыйныя паведамленні або матэрыялы, у тым ліку пакідаюць свае каментарыі. Папярэдняя ідэнтыфікацыя карыстальніка ажыццяўляецца пры рэгістрацыі ім уліковага запісу на інтэрнэт-рэсурсе шляхам заключэння карыстальніцкага пагаднення. Уладальнік інтэрнэт-рэсурсу забяспечвае адпаведнасць карыстальніцкага пагаднення патрабаванням заканадаўства. У тым ліку і ў частцы пераліку збіраемых персанальных даных карыстальніка. Аляксандр Карлюкевіч падкрэсліў: у карыстальніцкім пагадненні змешчана і папярэджанне аб недапушчальнасці размяшчэння карыстальнікам паведамленняў, якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюджванне якой забаронена заканадаўствам.

Версія для друку
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Казахстан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Важным элементам двухбаковага супрацоўніцтва з'яўляецца Міжурадавая казахстанска-беларуская камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якая функцыянуе з 1996 года.