Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
03 ліпеня 2019, 18:56
Міхаіл Орда

Мы павінны памятаць кожнага, хто змагаўся за наш мір і свабоду

Міхаіл Орда
Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Прафсаюзны актыў па ўсёй краіне далучыўся да акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага". У Дзень Незалежнасці кветкі да мемарыяла "Курган Славы" ўсклалі старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда і кіраўнікі галіновых прафсаюзаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФПБ.

"Для кожнай беларускай сям'і гэта асаблівы дзень, паколькі вайна не абмінула нікога. У кожнага з нас ёсць свая асабістая, сямейная гісторыя аб тых героях, якія ваявалі за свабоду і незалежнасць, - адзначыў Міхаіл Орда. - У гэты дзень ва ўсёй краіне аддаюць даніну памяці нашым продкам, якія няпростай цаной здабылі Перамогу. А таксама тым, хто сваёй працай аднавіў нашу краіну. Дзякуючы ім мы сёння жывём у мірнай і свабоднай дзяржаве. І наш з вамі абавязак захаваць гэту незалежнасць".

Міхаіл Орда падкрэсліў, што для прафсаюзаў ужо стала добрай традыцыяй у знакавыя даты збірацца каля Кургана Славы - сімвала Вялікай Перамогі, гераізму і мужнасці нашага народа.

"75 гадоў мы жывём у мірнай і спакойнай краіне, і недзе ў мітусні штодзённых спраў і клопатаў мы, можа, і забываем, наколькі гэта каштоўна. Мы сёння павінны памятаць кожнага, хто змагаўся за наш мір і свабоду, і памяць аб гэтым перадаваць нашым дзецям", - сказаў старшыня ФПБ.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі