У Беларусі адраджаецца галіновая навука
У Беларусі адраджаецца галіновая навука. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) Ігар Войтаў на семінары, які праходзіць у рамках форуму "Навука Беларусі: стан, праблемы і перспектывы".
"Цяпер варта прызнаць факт адраджэння ў Беларусі галіновай навукі", - сказаў Ігар Войтаў. Ён растлумачыў, што галіновая навука развіваецца ў цяперашні час па двух асноўных шляхах. Адзін з іх - гэта стварэнне ўласных навукова-тэхнічных і інавацыйных структур на базе буйных прадпрыемстваў, а другі - ператварэнне былых галіновых інстытутаў і прадпрыемстваў у фірмы са сваёй навукова-вытворчай базай. Безумоўная перавага "фірменнай навукі", на думку старшыні ДКНТ, гэта адказнасць распрацоўшчыкаў за прыкладную актуальнасць сваёй навукова-тэхнічнай прадукцыі. Ён таксама падкрэсліў, што галіновая навука вырашае задачы ўвязкі, адаптацыі і ўкаранення перадавых дасягненняў фундаментальнай навукі ў вытворчасць з улікам канкрэтных умоў і спецыфічных асаблівасцей кожнага прадпрыемства, кожнай галіны.
Структура прыярытэтных напрамкаў навукова-тэхнічнай дзейнасці Беларусі ў цэлым супадае з прыярытэтамі Расіі, ЕС, ЗША і іншых тэхнічна развітых краін. Рэалізацыю 9 прыярытэтных напрамкаў навукова-тэхнічнай дзейнасці на 2011-2015 гады цяпер забяспечваюць 23 дзяржаўныя навукова-тэхнічныя праграмы. Новая рэдакцыя пералікаў навукова-тэхнічных праграм на 2013-2015 гады адпавядае падыходам па рэфармаванню навуковай сферы, якое накіравана на забеспячэнне яе адпаведнасці патрэбам рэальнага сектара эканомікі і грамадскага развіцця краіны.
У рамках дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм з пачатку пяцігодкі створана: 166 найменняў машын, абсталявання, прыбораў; 132 наймення матэрыялаў і рэчываў, інструментаў, дэталей машын; 218 тэхналагічных працэсаў для стварэння новых тэхналогій; 69 аўтаматызаваных сістэм і комплексаў, 630 сартоў раслін і парод жывёл, праграм, методык, інструкцый. Атрымана 399 патэнтаў, пададзена 364 заяўкі на патэнт. Выраблена навукова-тэхнічнай прадукцыі на суму $4,4 млрд.
