Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
05 верасня 2019, 13:56
Ігар Петрышэнка

Беларуска-расійскае супрацоўніцтва развіваецца па ўзыходнай

Ігар Петрышэнка
Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі

Беларуска-расійскае супрацоўніцтва развіваецца пазітыўна, па ўзыходнай. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка на сустрэчы з паслом Расіі ў Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, якое, як адзначыў Ігар Петрышэнка, "развіваецца пазітыўна, па ўзыходнай". У цэнтры ўвагі, акрамя культурна-гуманітарных кантактаў, было і рэгіянальнае супрацоўніцтва. У яго дагаворнай базе каля 330 пагадненняў - грунтоўных, канкрэтных дакументаў па развіцці ўзаемадзеяння ў эканоміцы, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы, тэхналогіях, культуры, маладзёжнай палітыцы. "Яны даюць свой станоўчы эфект для кожнага рэгіёна", - сказаў Ігар Петрышэнка. Ён адзначыў гатоўнасць і далей, не зніжаючы тэмпу, працаваць па ўсіх напрамках.

Плённым і якасным фарматам для беларуска-расійскіх адносін, цэментуючым элементам міжрэгіянальнага супрацоўніцтва віцэ-прэм'ер назваў рэгулярны абмен візітамі. Кіраўнікоў расійскіх рэгіёнаў заўсёды прымае Прэзідэнт Беларусі. Чакаецца, што ў бліжэйшы час краіну наведае дэлегацыя з Татарстана.

Традыцыяй стала правядзенне Форуму рэгіёнаў з удзелам кіраўнікоў дзвюх дзяржаў. У 2019 годзе ён прайшоў у Санкт-Пецярбургу, дзе прэзідэнты паставілі задачы па развіцці супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, падрыхтоўцы неабходных дакументаў, нагадаў Ігар Петрышэнка.

Што датычыцца развіцця гуманітарнага супрацоўніцтва, то напрыклад, восенню, у верасні-кастрычніку, у Беларусі пройдуць Дні духоўнай культуры Расіі. Запланаваны форум, прысвечаны гістарычнай, культурнай і духоўнай еднасці расійскага і беларускага народаў, у час якога пройдуць тэматычныя круглыя сталы. Розныя мерапрыемствы запланаваны таксама ў Гомелі, Магілёве, Салігорску і Віцебску. Плённа развіваецца супрацоўніцтва дзвюх краін па ўсіх напрамках музейнай справы. Вядучыя музеі Беларусі заключылі дагаворы і пагадненні аб супрацоўніцтве з расійскімі. Спецыялісты з РФ рэгулярна прымаюць удзел у форумах, канферэнцыях, круглых сталах па музейнай праблематыцы, якія праводзяцца ў Беларусі.

У сваю чаргу Дзмітрый Мезенцаў спыніўся на развіцці ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках, у прыватнасці ў ШАС. У гэтай арганізацыі Беларусь мае статус краіны-наглядальніка. Ён быў прадастаўлены ў 2015 годзе ў час саміту ва Уфе. Пасол падкрэсліў, што ў асобе Беларусі ШАС набыла вельмі надзейнага, аўтарытэтнага партнёра.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі