Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны
Раман Матульскі

Беларусі трэба будзе вярнуць яшчэ нямала роўных Скарыну імёнаў і кніжных помнікаў

Меркаванні 08.01.2018 | 12:41
Раман Матульскі Раман Матульскі Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларусі трэба будзе вярнуць яшчэ нямала роўных Скарыну імёнаў і кніжных помнікаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі.

Планы Нацыянальнай бібліятэкі на бліжэйшыя пяць гадоў звязаны з захаваннем гісторыка-культурнай спадчыны, вяртаннем кніжнай спадчыны. "Хочам увесці ў навуковы і штодзённы абарот шэраг помнікаў кніжнай культуры, імёнаў, падзей, якімі Беларусь можа ганарыцца гэтак жа, як і Скарынам, каб яе ў свеце ўспрымалі як краіну з багатымі навуковымі, культурнымі і адукацыйнымі традыцыямі", - адзначыў Раман Матульскі.

Ён сказаў, што на II З'ездзе вучоных Прэзідэнт заклікаў гуманітарыяў дапамагаць дзяржаве знаходзіць адэкватныя адказы на новыя выклікі сучаснасці, кансалідуючы грамадства, умацоўваючы пачуццё патрыятызму. Нацыянальная бібліятэка прадоўжыць працаваць у гэтым напрамку. Раман Матульскі паведаміў, што ў бліжэйшы час будзе анансаваны адзін з такіх праектаў.

Па выніках 2017 года, які прайшоў пад знакам 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, калектыў Нацыянальнай бібліятэкі адзначаны прэміяй Прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне". Лаўрэатам высокай узнагароды ён стаў за работу па факсімільным узнаўленні і папулярызацыі кніжнай спадчыны Францыска Скарыны. "Мы паспрабавалі зрабіць усё для таго, каб дастойна адзначыць юбілей нацыянальнага і міжнароднага маштабу", - падкрэсліў субяседнік. Раман Матульскі звярнуў увагу, што прэмія - высокая ацэнка заслуг не толькі цяперашняга калектыву, але і ўсіх людзей, якія працавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы за 95 гадоў яе існавання. Першыя выданні Францыска Скарыны ў яе фондах з'явіліся практычна адразу пасля заснавання. Усе гэтыя гады супрацоўнікі бібліятэкі даследавалі і захоўвалі спадчыну першадрукара.

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Першы этап перапісу насельніцтва Беларусі З 5 па 30 лістапада 2018 года для падрыхтоўкі да правядзення перапісу насельніцтва 2019 года праходзіць праверка адраснай гаспадаркі краіны.