Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
15 ліпеня 2019, 14:35
Ігар Сокал

Аўтарытэт мінскай перагаворнай пляцоўкі ва Украіне вельмі вялікі

Ігар Сокал

Аўтарытэт мінскай пляцоўкі для правядзення перагавораў па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны вельмі вялікі. Такое меркаванне выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал, які прымае ўдзел у штогадовым семінары кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасол нагадаў аб нядаўнім звароце Прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага з прапановай правесці чарговыя перагаворы па сітуацыі ва Украіне ў Мінску. Аб гатоўнасці прадаставіць магчымасць для такой сустрэчы неаднаразова заяўляў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. "Інакш кажучы аўтарытэт мінскай пляцоўкі і нашага Прэзідэнта ў гэтай сітуацыі вельм вялікі", - сказаў Ігар Сокал.

Ва Украіне, паводле яго слоў, нават у перыяд правядзення выбарчай кампаніі і пасля выбараў "не было і ценю сумнення, што Беларусь застанецца адным з важнейшых гандлёва-эканамічных партнёраў". Гэта пацвярджаецца з цягам часу. "Мы атрымалі шэраг пазітыўных сігналаў і ад выбранага Прэзідэнта Украіны. Як вы ведаеце, Уладзімір Зяленскі запрасіў Аляксандра Лукашэнку на Форум рэгіёнаў у Жытоміры. Наш Прэзідэнт пацвердзіў свой удзел, - праінфармаваў пасол. - Гэта стане важнейшым мерапрыемствам у двухбаковых адносінах". Пры падрыхтоўцы да форуму ва Украіне ўжо сфарміраваны склад рэспубліканскага аргкамітэта.

Характарызуючы гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне дзвюх краін, пасол назваў яго пазітыўным. "Думаю, мы рухаемся пазітыўна. Не з такой хуткасцю, як хацелася б. Ёсць шэраг суб'ектыўных і аб'ектыўных фактараў, якія ўплываюць на гэты працэс. Але ў цэлым у гандлёва-эканамічным плане рух ідзе пазітыўна, - адзначыў ён. - Экспарт (Беларусі ва Украіну. - Заўвага БЕЛТА) без уліку вуглевадародаў - плюс 21 працэнт па выніках 5 месяцаў".

Прадаўжаецца рэалізацыя сумесных праектаў, у прыватнасці, па аднаўленні паўнацэннага суднаходства па рацэ Днепр у мэтах фарміравання ў далейшым паўнацэннага транспартнага калідора для перавозкі грузаў з Беларусі водным шляхам па рацэ Днепр у парты Чорнага, Міжземнага і Каспійскага мораў. "Праект на Дняпры рухаецца, але не так хутка, як хацелася б, - дадаў Ігар Сокал. - Думаю, ён будзе рэалізаваны. Можа, не ў такія тэрміны, як было намечана".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі