Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інтэрв'ю
17 жніўня 2011, 16:16

БЕЛАРУСЬ-КАТАР - СТРАТЭГІЯ ПАРТНЁРСТВА

- Паважаны Сяргей Мікалаевіч, Беларусь і Катар - вельмі розныя краіны, адкуль такі ўзаемны інтарэс?

- Візіт беларускай дэлегацыі ў Катар з'яўляецца часткай вялікай мазаікі знешняй палітыкі і адлюстраваннем нашых паслядоўных дыпламатычных намаганняў па развіццю таго, што прынята ўжо называць далёкай дугой беларускай знешняй палітыкі. На працягу шэрагу гадоў Беларусь і Катар прыглядаліся адзін да аднаго, адбыліся візіты на вышэйшым узроўні. Гэтыя адносіны былі актывізаваны апошнія 2-3 гады. Была значная колькасць візітаў дэлегацый рознага ўзроўню. Мы дасягнулі разумення, што існуе шэраг тэм, якія ўяўляюць узаемны стратэгічны інтарэс.

- Ці нельга больш падрабязна спыніцца на гэтых тэмах?

- Перш за ўсё гэта ўзаемадзеянне ў сферы мінеральных угнаенняў. Размова ідзе аб вялікай схеме, у рамках якой будзе будавацца прадпрыемства па вытворчасці складаных угнаенняў у Катары. Плануемая магутнасць - каля 2 млн.т. Пры вытворчасці гэтых угнаенняў будзе выкарыстоўвацца беларускі калій. Як вядома, складаныя ўгнаенні на рынку значна даражэйшыя, чым іх складальнікі паасобку. Затым плануецца будаўніцтва аналагічнага завода ў Беларусі. Першы завод будзе арыентаваны на рынкі Азіі і Акіяніі, другі - на рынкі Еўропы і СНД. Акрамя таго, магчыма набыццё Катарам правоў на доступ да беларускіх запасаў калію. Гэта можа быць форма сумеснага прадпрыемства, або канцэсія на распрацоўку новага радовішча ці набыццё часткі акцый дзеючага беларускага прадпрыемства. Гэта схема прадугледжвае тры кампаненты стварэння двух прадпрыемстваў і распрацоўку калійных радовішчаў. Гэта дасць магчымасць працаваць на рынках двух кантынентаў і развіваць асваенне радовішчаў.

Ёсць таксама такая тэма, як стварэнне буйной прамыслова-фінансавай зоны ў Беларусі. Размова ідзе не толькі аб банкаўска-фінансавых паслугах, стварэнні вытворчасці з акцэнтам на інавацыйнае, але і далейшае развіццё гэтай зоны з пункту гледжання аграпрамысловай вытворчасці, вытворчасці прадуктаў, развіцця турыстычнага патэнцыялу Беларусі. Рэалізацыя гэтага праекта можа быць ажыццёўлена ў Брэсцкай вобласці або іншым рэгіёне рэспублікі, напрыклад, у раёне Оршы, дзе ёсць магутны транспартны вузел. Рэалізацыя гэтага праекта запатрабуе распрацоўкі заканадаўства, якое дасць магчымасць такой зоне эфектыўна працаваць.

Яшчэ адзін напрамак - лагістыка. Укладанне катарскім бокам сродкаў у развіццё лагістычных цэнтраў паміж Еўропай і Усходам.

- Што ўжо зроблена для таго, каб пашырыць і аблягчыць кантакты паміж Беларуссю і Катарам?

- Перш за ўсё варта адзначыць падпісанне ў ходзе цяперашняга візіту Пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Дзяржавы Катар аб адмове ад патрабавання віз для грамадзян дзяржаў - уладальніц дыпламатычных і спецыяльных пашпартоў. Таксама заключана міжурадавае пагадненне аб паветраных зносінах. Чакаем, што ў бліжэйшыя месяцы з'явіцца прамы рэйс Доха - Мінск. Прынята рашэнне аб правядзенні ў канцы лістапада ў Катары Дзён культуры Беларусі. У наступным годзе адбудуцца Дні культуры Катара ў Беларусі. Ёсць сур'ёзны патэнцыял развіцця адносін паміж нашымі невялікімі па памеры дзяржавамі. У нас ёсць магчымасці і платформа для камбінавання гэтых магчымасцей, якая дазволіць будаваць вельмі пасяховае супрацоўніцтва ў будучым.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі