Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
08 жніўня 2025, 11:04

Змяненні ў ПДР: навацыі для сродкаў персанальнай мабільнасці

Змяненні ў ПДР: навацыі для сродкаў персанальнай мабільнасці  У Беларусі ўнесены змяненні ў правілы дарожнага руху (ПДР)*.

Асноўныя навацыі для вадзіцеляў сродкаў персанальнай мабільнасці (СПМ):

- удакладняецца паняцце: сродак персанальнай мабільнасці - транспартны сродак, які мае адно або некалькі колаў, максімальную канструктыўную скорасць руху не больш за 25 км/гадз, прызначаны для руху аднаго чалавека з дапамогай выкарыстання электрарухавіка;

- асобы на СПМ прыраўноўваюцца да веласіпедыстаў;

- скорасныя абмежаванні:
у населеным пункце - не больш за 10 км/гадз,
па веладарожцы - не больш за 25 км/гадз;

- забаронены рух у пешаходнай зоне;

- спешвацца перад перасячэннем праезнай часткі,
за выключэннем:
- калі рух на веласіпедным пераездзе арганізаваны пры дапамозе спецыяльных транспартных святлафораў,
- пры руху на скрыжаванні па веласіпеднай дарожцы або не далей за 1 м ад правага краю праезнай часткі, калі гэта дапускаецца правіламі;

- забаронена рухацца па тратуары, калі маса СПМ перавышае 35 кг.

- не пакідаць СПМ у месцах, дзе гэта стварае перашкоды для руху іншых удзельнікаў дарожнага руху.

Максімальная канструктыўная скорасць СПМ з'яўляецца вызначальным фактарам.

Транспартны сродак, які можа развіваць скорасць звыш 25 км/гадз, будзе прызнавацца мапедам альбо матацыклам.

Спрошчаны парадак іх рэгістрацыі дзейнічае да 01.09.2026.

Для рэгістрацыі ў ДАІ неабходна аформіць электронны пашпарт**.

Без рэгістрацыі такія ўстройствы дазволена выкарыстоўваць:

- на дарогах без удасканаленага пакрыцця (Заўв. грунтавыя дарогі - дарогі з удасканаленым пакрыццём);

- перамяшчацца ў светлы час сутак па абочыне, пры яе адсутнасці - па праезнай частцы дарогі не далей за 1 м ад правага краю;

- пры наяўнасці пасведчання вадзіцеля адпаведнай катэгорыі.

СПМ не адносіцца да механічных транспартных сродкаў.

*Указ Прэзідэнта Беларусі №295 ад 04.08.2025.
Асноўныя нормы ўказа ўступаюць у сілу з 1 верасня 2025 г.

**звярнуцца ў выпрабавальную лабараторыю, якая з'яўляецца рэзідэнтам Беларусі і ўключана ў Адзіны рэестр органаў па ацэнцы адпаведнасці ЕАЭС.
Па выніках ацэнкі афармляецца электронны пашпарт.

Крыніцы: МУС.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі