Сцяг Чацвер, 21 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
05 лістапада 2024, 17:32

У Беларусі намалацілі больш за 10 млн тон збожжа

У Беларусі намалацілі больш за 10 млн тон збожжа  У Беларусі ўраджай збожжавых з улікам рапсу склаў больш за 10,2 млн т*. У лідарах па намалоце - Мінская вобласць.

Намалочана па абласцях:

Брэсцкая - 2079 тыс. т,
Віцебская - 875 тыс. т,
Гомельская - 1003 тыс. т,
Гродзенская - 2298 тыс. т,
Мінская - 2854 тыс. т,
Магілёўская - 1124 тыс. т.

Уборка агародніны: сабрана 153 тыс. т, ураджайнасць (без агародніннага гарошку) – 361 ц/га.

Уборка цукровых буракоў: накапана амаль 4,5 млн т, ураджайнасць - 484 ц/га.

Уборка кукурузы: намалочана больш за 2,3 млн т збожжа, ураджайнасць - 79 ц/га.

Нараўне з уборкай ураджаю завяршаюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана амаль 9,5 млн т кармавых адзінак (96 % да плана).

* Тут і далей паводле даных на 5 лістапада 2024 года.

Крыніца: Мінсельгасхарч Беларусі.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі