Сцяг Чацвер, 11 чэрвеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
11 чэрвеня 2026, 09:33

Тарфяная прамысловасць Беларусі

Тарфяная прамысловасць Беларусі  Штогод у Беларусі здабываецца каля 2 млн т торфу.

У 2026 г. плануецца атрымаць больш як 800 тыс. т прадукцыі паліўнага прызначэння (дае магчымасць замясціць каля 400 млн куб.м прыроднага газу), больш як 220 тыс. т прадукцыі няпаліўнага прызначэння*.

У галіне ўдзяляецца вялікая ўвага развіццю няпаліўных напрамкаў выкарыстання торфу.

Доля прадукцыі няпаліўнага прызначэння ў агульным аб'ёме экспарту складае каля 75%. У 2026 г. экспарт гэтай прадукцыі запланаваны ў аб'ёме 67,1 тыс. т.

На тэрыторыі Беларусі запасы торфу ацэньваюцца 2,4 млрд т, з якіх для прамысловай распрацоўкі вызначаны больш як 300 млн т (12% ад агульнага аб'ёму).

Пры дасягненні запланаваных на перспектыву аб'ёмаў здабычы запасаў торфу хопіць на найбліжэйшыя 100 гадоў.

З гісторыі развіцця тарфяной галіны

1896 г. - першая прамысловая распрацоўка торфу ў Беларусі.

1918 г. - пачатак маштабных работ па вывучэнні тарфяных масіваў і арганізацыя торфараспрацовак.

1928 г. - здабыта 114 тыс. т торфу (для параўнання: у 1913 г. - 14 тыс. т торфу).

Да 1960 г. торф у Беларусі заставаўся асноўным відам паліва, на якім працавала большасць электрастанцый.

1974 г. - дасягнута максімальная здабыча торфу - 16,8 млн т.

З канца 1970-х гг. адбываецца паступовая замена выкарыстання торфу на іншыя віды паліва.

Для Беларусі торф застаецца каштоўным прыродным рэсурсам. Выкарыстоўваецца ў якасці паліва, угнаення, сыравіны хімічнай прамысловасці.

*Тарфяная прадукцыя няпаліўнага прызначэння - торф верхавы, тарфяныя пажыўныя грунты, торф для вытворчасці покрыўнага матэрыялу, торф для с/г прызначэння, тарфяныя гуматы, аргана-мінеральныя ўгнаенні на аснове торфу.

Крыніцы: Мінэнерга, "Белпалівагаз", адкрытыя крыніцы.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі