XXXIV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" праходзіць з 8 па 14 ліпеня.Цырымонія адкрыцця фестывалю - 10 ліпеня.
Цырымонія закрыцця - 13 ліпеня.
Асноўныя падзеі фестывалю:
XXXIV Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск",
XXIII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск".
Беларусь на конкурсе выканаўцаў эстраднай песні прадстаўляе Валерыя Бернатовіч, на дзіцячым музычным конкурсе - Амалія Сухан.
У праграме мерапрыемстваў:
- адкрыццё "Зоркі" ўладальніка спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення"*;
- гала-канцэрты, сольныя канцэрты, "Тэатральныя сустрэчы", "Лялечны квартал";
- танцавальныя праекты, кінафестываль, выставы, творчыя сустрэчы;
- кірмаш рамёстваў, конкурс выцінанкі, кавальскага майстэрства;
- Дні Саюзнай дзяржавы, Дні моладзі.
З 4 па 20 ліпеня для іншаземцаў з 71 краіны, якія едуць на XXXIV "Славянскі базар у Віцебску", дзейнічае бязвізавы парадак уезду ў Беларусь.**
Упершыню "Славянскі базар у Віцебску" прайшоў 18 ліпеня 1992 года, з таго моманту нязменным сімвалам форуму з'яўляецца васілёк.
*У 2009 годзе адбылося адкрыццё Алеі лаўрэатаў, удастоеных спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення".
**Распараджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 красавіка 2025 года №54рп.
Крыніца: дырэкцыя Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
