У Беларусі функцыянуюць шэсць свабодных эканамічных зон (СЭЗ)* - па адной у кожнай вобласці краіны.
СЭЗ створаны ў мэтах стымулявання вытворчасцей, заснаваных на новых і перадавых тэхналогіях, павелічэння колькасці рабочых месцаў і аб'ёму экспарту.
Усяго ў СЭЗ зарэгістравана 427 рэзідэнтаў (на 01.01.2023):
СЭЗ "Брэст" (год стварэння - 1996) - 75 рэзідэнтаў
СЭЗ "Гомель-Ратон" (1998 год) - 67 рэзідэнтаў
СЭЗ "Мінск" (1998 год) - 106 рэзідэнтаў
СЭЗ "Віцебск" (1999 год) - 57 рэзідэнтаў
СЭЗ "Магілёў" (2002 год) - 45 рэзідэнтаў
СЭЗ "Гроднаінвест" (2002 год) - 77 рэзідэнтаў
Віды дзейнасці, якія ажыццяўляюцца рэзідэнтамі СЭЗ (у працэнтах да агульнай колькасці дзеючых рэзідэнтаў):
- апрацоўчая прамысловасць - 86,4%
- транспартная дзейнасць - 2,9%
- гандаль - 2,4%
- дзейнасць у сферы аперацый з нерухомай маёмасцю - 2,4%
- сельская, лясная і рыбная гаспадарка 2,4%
- будаўніцтва 1%
- прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць 0,7%
- водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў 0,7%
Ключавыя паказчыкі развіцця СЭЗ у 2022 годзе:
сярэдняспісачная колькасць работнікаў - 136 тыс. чалавек
прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг - Br4,1 млрд
Аб'ём прамысловай вытворчасці па гадах:
2020 - Br19,3 млрд
2021 - Br27,5 млрд
2022 - Br30,5 млрд
* Свабодная эканамічная зона (СЭЗ) - частка тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у пэўных межах, у якой адносна рэзідэнтаў гэтай СЭЗ устанаўліваецца і дзейнічае спецыяльны прававы рэжым для ажыццяўлення імі інвестыцыйнай і прадпрымальніцкай дзейнасці. Спецыяльны мытны, рэгістрацыйны і падатковы рэжым прадастаўляе прадпрыемствам магчымасць працаваць у асаблівых ільготных умовах (ільготы па падатках на прыбытак, нерухомую маёмасць, па зямельным падатку і арэнднай плаце за зямельныя ўчасткі, мытныя прэферэнцыі, іншае).
Крыніцы: Нацыянальны статыстычны камітэт, Міністэрства эканомікі