Сцяг Субота, 21 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
03 жніўня 2022, 16:09

Прыродныя актывы Беларусі

Зямельныя рэсурсы - 20 763 тыс. га (на 01.01.2022):

39,4% - сельскагаспадарчыя землі,

43% - лясныя землі,

5,9% - землі пад балотамі і воднымі аб'ектамі,

11,7% - іншыя землі.

Лясныя рэсурсы - 9707 тыс. га (на 01.01.2022).

40,1% тэрыторыі краіны пакрыта лесам;

агульны запас лясных насаджэнняў - 1880 млн куб.м.

Водныя рэсурсы:

20 тыс. вадацёкаў* (агульная працягласць - 90,6 тыс. км);

10 тыс. азёр (каля 9 куб.км вады);

85 вадасховішчаў (з плошчай паверхні вады ад 100 га);

1,5 тыс. сажалак (для рыбаразвядзення, у рэкрэацыйных мэтах).

Разведаныя запасы прэсных падземных вод - 6,35 млн куб. м/сут. (609 радовішчаў).

Разведаныя запасы падземных мінеральных вод - амаль 62,13 тыс. куб. м/сут.

За 2021 год здабыта (атрымана) вады з прыродных крыніц - 153 куб.м на чалавека.

Для даведкі: паказчыкі прыродных актываў характарызуюць наяўнасць запасаў аднаўляльных і неаднаўляльных рэсурсаў, неабходных для эканамічнай дзейнасці.

*вадацёкі - гэта пераважна (каля 90%) малыя рэкі і ручаі, аднак рачную плынь у асноўным фарміруюць вялікія і сярэднія рэкі.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі