Указам Прэзідэнта Беларусі №384 ад 1 кастрычніка 2024 г. устаноўлены важнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2025 год.Асноўныя паказчыкі:
- рост ВУП на 4,1%*,
- рост рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва на 4%,
- павелічэнне інвестыцый у асноўны капітал на 7,8%,
- павелічэнне экспарту тавараў і паслуг на 5,4%.
У аснове росту эканомікі ў 2025 годзе - актыўнае інвестыцыйнае развіццё.
Плануецца рэалізацыя больш як 600 інвестыцыйных праектаў, уключаючы 134 рэгіянальныя, 70 імпартазамяшчальных і 27 інтэграцыйных.
Захаваецца палітыка па стрымліванні цэн. Нацыянальнаму банку і ўраду ўстанаўліваецца мэтавая задача па абмежаванні інфляцыі на ўзроўні, які не перасягае 5%.
*за кошт трох спалучаных праграм: вытворчай, экспартнай і інвестыцыйнай.
Крыніца: указ Прэзідэнта Беларусі №384 "Аб важнейшых паказчыках і параметрах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2025 год", Мінэканомікі.
