У Мінску з запальвання галоўнай ёлкі краіны на Кастрычніцкай плошчы дадзены старт святочным навагоднім мерапрыемствам.
Галоўны "Калядны кірмаш" разгорнецца ля Палаца спорту з 14 снежня.
24 снежня ў Верхнім горадзе адбудзецца Форум Дзядоў Марозаў і Снягурачак.
Рэзідэнцыя сталічнага Дзеда Мароза адкрылася ў ГЦ "Першы нацыянальны гандлёвы дом"
Асноўныя пляцоўкі навагодніх гулянняў - тэрыторыі ля Палаца спорту і ў Верхнім горадзе.
З 25 снежня па 7 студзеня каля Палаца спорту штодзённа будзе праходзіць навагодняя казка "Чараўнік старога горада, або Тайна Траецкага прадмесця".
З 25 снежня па 2 студзеня ў Верхнім горадзе запланавана прадстаўленне "Новы год у краіне цацак"
Традыцыйна кірмашы і святочныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Крыніцы: Мінгарвыканкам.