Сцяг Субота, 14 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
23 жніўня 2024, 09:24

Навагрудку 980 гадоў

Навагрудку 980 гадоў У 2024 годзе Навагрудак, адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, святкуе 980-годдзе з дня першага летапіснага згадвання.

З гісторыі Навагрудка

Упершыню ў летапісах Навагрудак згадваецца ў 1044 годзе ў сувязі з паходам Яраслава Мудрага на Літву.

Навагрудак - першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага, менавіта тут у 1253 годзе адбылася каранацыя заснавальніка ВКЛ Міндоўга.

У канцы ХIV стагоддзя ў Навагрудку пачалося будаўніцтва каменнага замка-крэпасці. Доўгі час гэты замак быў адным з самых непрыступных у рэгіёне.

У 1511 годзе горад атрымаў Магдэбургскае права, з 1595 года меў уласны герб.

У 1795 годзе ўвайшоў у склад Расійскай імперыі, у 1939 годзе - у склад БССР.

8 ліпеня 1944 года Навагрудак быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх акупантаў у час Беластоцкай аперацыі.

У 1997 годзе Навагрудак і Навагрудскі раён аб'яднаны ў адзіную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку.

Навагрудак сучасны

Плошча горада - 13,17 кв.км.

Насельніцтва - 27,9 тыс. чалавек (на 1 студзеня 2024 г.).

Навагрудчына сёння - рэгіён з сучаснай прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасцю, дарожна-будаўнічым комплексам, шырокай сеткай устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры.

Багацце культурнай спадчыны адлюстравана ў шматлікіх помніках архітэктуры, сярод іх: Барысаглебская царква, Навагрудскі замак, Фарны касцёл, Міхайлаўскі касцёл, Гара Міндоўга і інш.

Крыніцы: Навагрудскі райвыканкам, адкрытыя крыніцы.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі