Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
06 кастрычніка 2015, 14:33

МКАД-2

Будаўнікі перадалі ў эксплуатацыю ўчастак МКАД-2 ад М3 Мінск-Віцебск да Р28 Мінск-Маладзечна-Нарач працягласцю 27,3 км.

Будаўніцтва МКАД-2 прадугледжвае два этапы:

першы - будаўніцтва ўчастка ад аўтадарогі М3 Мінск-Віцебск (раён Астрашыцкага гарадка) да трасы М6/Е28 Мінск-Гродна-граніца Польшчы (раён Аксакаўшчыны) працягласцю 46,6 км - плануецца ўвесці ў эксплуатацыю да канца 2015 года;

другі - будаўніцтва ўчастка ад аўтадарогі М6/Е28 Мінск-Гродна-граніца Польшчы да М1/Е30 Брэст-Мінск-граніца Расіі - 42 км - плануецца завяршыць у 2017 годзе.

У складзе МКАД-2 прадугледжваецца выкарыстаць таксама існуючыя ўчасткі аўтадарог:

М1/Е30 Брэст-Мінск-граніца Расіі (48 км);

М2 Мінск-Нацыянальны аэрапорт Мінск (10 км);

Р80 Слабада-Паперня (14 км).

Параметры МКАД-2:

даўжыня - каля 160 км;

шырыня - 22,7 м;

чатыры паласы (па 2 у кожным напрамку);

раздзяляльная - 2,7 м;

разліковая скорасць - 120 км/гадз;

інтэнсіўнасць руху 11,3-24,3 тыс. аўтамабіляў у суткі;

участкі дарогі, набліжаныя да забудоў, абсталяваны шумаахоўнымі экранамі.

Крыніца: ДП "Белгіпрадар".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі