Сцяг Нядзеля, 5 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
30 снежня 2024, 13:00

Мінскі метрапалітэн: гісторыя і перспектывы развіцця

Мінскі метрапалітэн: гісторыя і перспектывы развіцця У 1984 годзе адкрыта першая лінія мінскага метро - участак ад станцыі "Інстытут культуры" да станцыі "Маскоўская" (працягласць 7,84 км, 8 станцый).

2-я лінія метро (Аўтазаводская) адкрыта ў 1990 годзе - участак ад станцыі "Трактарны завод" да станцыі "Фрунзенская" (працягласць 6,12 км, 6 станцый).

3-я лінія метро (Зеленалужская) адкрыта ў 2020 годзе - участак ад станцыі "Кавальская Слабада" да станцыі "Юбілейная плошча" (працягласць 3,53 км, 4 станцыі).

1-я і 2-я лініі прадаўжаліся паэтапна ў перыяд з 1986-га па 2014-ы год.

3-я лінія прадоўжана ў 2024 годзе на 4,08 км трыма новымі станцыямі "Аэрадромная", "Немаршанскі сад" і "Слуцкі гасцінец". У перспектыве іх будзе 14. Агульная працягласць - каля 16 км.

Эксплуатацыйная даўжыня трох ліній цяпер - каля 45 км.

Усяго 36 станцый:

15 станцый на Маскоўскай лініі,
14 - на Аўтазаводскай,
7 - на Зеленалужскай.

Перспектывы развіцця мінскага метро: чатыры лініі агульнай працягласцю 87,9 км з 64 станцыямі.

4-я лінія пройдзе праз плошчу Бангалор і злучыць існуючыя тры лініі. Новая ветка будзе знаходзіцца ўнутры другога транспартнага кальца горада.

Удзельная вага метрапалітэна ў гарадскіх перавозках - амаль 40%.
Штогод метрапалітэн перавозіць да 300 млн чалавек, штодзённа - да 800 тыс.

Гістарычны факт:
Будаўніцтва метрапалітэна пачата ў 1977 годзе. Першая паля забіта на месцы станцыі "Парк Чалюскінцаў".

Крыніцы: сайт Мінскага метрапалітэна.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі