Машынабудаванне Беларусі прадстаўляюць каля 240 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 160 тыс. чалавек.
Індэкс прамысловай вытворчасці ў студзені-кастрычніку 2020 года*:
транспартныя сродкі і абсталяванне - 101,3%;
электраабсталяванне - 97,0%;
вылічальная, электронная і аптычная апаратура - 98,0 %;
машыны і абсталяванне, не ўключаныя ў іншыя групоўкі, - 88,4%.
У 2019 годзе выраблена прадукцыі машынабудавання на Br17,2 млрд, або 100,4% у супастаўных цэнах да ўзроўню 2018-га.
Вытворчасць асобных відаў прадукцыі галіны машынабудавання ў 2019 годзе:
легкавыя аўтамабілі - 20,6 тыс. штук (павялічылася ў 1,9 раза**);
тэлевізары - 1059,6 тыс. штук (у 1,8 раза);
тралейбусы - 133 штукі (на 4,7%);
ліфты - 14,9 тыс. штук (на 2,5%).
Прадукцыя беларускага машынабудавання ў 2019 годзе пастаўлялася на рынкі 148 стран, экспарт склаў $5876,4 млн, што на 3,9% больш, чым у 2018-м.
*У параўнанні са студзенем-кастрычнікам 2019 года ў супастаўных цэнах.
**У параўнанні з 2018 годам.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт
