Маладзёжная сталіца - галоўная пляцоўка рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў, інавацыйных праектаў і мерапрыемстваў для маладых людзей.
Праект "Маладзёжная сталіца" рэалізуецца ў Беларусі з 2016 года.
Статус маладзёжнай сталіцы прысуджаецца гораду па рэзультатах конкурсу тэрмінам на адзін год.
На працягу года праводзяцца сустрэчы, форумы, інтэрактыўныя пляцоўкі, розныя акцыі і мерапрыемствы з удзелам моладзі.
Маладзёжныя сталіцы ў розныя гады
2016 - Баранавічы - першая маладзёжная сталіца,
2017 - Полацк,
2018 - Магілёў,
2019 - Орша,
2020 - Пінск,
2021 - Гродна,
2022 - Віцебск.
Наваполацк - маладзёжная сталіца Беларусі 2023 года.
Наваполацк - адзін з буйнейшых у Беларусі цэнтраў нафтахімічнай прамысловасці, а таксама адзін з буйнейшых індустрыяльных і навукова-адукацыйных цэнтраў рэспублікі.
Насельніцтва - 97,2 тыс. чалавек (на 1 студзеня 2022 года).
Плошча горада - 57 кв.км.
Крыніцы: Наваполацкі гарвыканкам, адкрытыя крыніцы.