Сцяг Чацвер, 21 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
12 лістапада 2024, 14:48

Макраэканамічная стабільнасць: ключавыя дасягненні Беларусі

Макраэканамічная стабільнасць: ключавыя дасягненні Беларусі У Беларусі за 30 гадоў дасягнуты значныя вынікі ў розных сектарах эканомікі.

ВУП Беларусі 2023 г. перавысіў $72 млрд. У доларавым эквіваленце адносна 1993 г. вырас у 4,1 раза.

ВУП па парытэце пакупной здольнасці на душу насельніцтва за 30 гадоў павялічыўся ў 6,5 раза - да $30,8 тыс.

Узровень золатавалютных рэзерваў за апошнія 20 гадоў павялічыўся ў 17 разоў.

Устойліва скарачаецца пазыковая нагрузка на эканоміку: валавы знешні доўг адносна ВУП знізіўся да 50,5% (па стане на 1 ліпеня 2024 г.), што значна менш за сусветны паказчык.  

Забяспечана даступнасць крэдытаў для рэальнага сектара і насельніцтва: у 2024 г. стаўка рэфінансавання складае 9,5% гадавых (у 1994-м годзе - 480%).  

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва за 30 гадоў выраслі ў 4,7 раза, рэальная заработная плата - у 6,6 раза.

У Беларусі адзін з самых нізкіх узроўняў малазабяспечанасці - 3,6%* (у сярэдзіне 1990-х гадоў за рысай беднасці знаходзіліся больш за 38% насельніцтва).

Узровень інфляцыі ў краіне не перавышае 6%** (у 1990-я гады - гіперінфляцыя, у 1993 г. індэкс спажывецкіх цэн перавышаў 2000%).  

Даведачна:
Беларусь - малая адкрытая эканоміка, фарміруе 0,07% глабальнага ВУП (83-е месца сярод 193 краін).

*Узровень малазабяспечанасці ў Беларусі адзін з самых нізкіх не толькі сярод краін СНД, але і ў параўнанні з дзяржавамі ЕС.

**Дзякуючы праводзімай палітыцы па стрымліванні росту інфляцыі.

Крыніца: Міністэрства эканомікі.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі