XXX Мінскі міжнародны кінафестываль (ММКФ) "Лістапад" пройдзе з 1 па 8 лістапада 2024 года. Слоган - "Кіно са знакам якасці".
Галоўнымі тэмамі юбілейнага "Лістапада" стануць 100-годдзе беларускага кіно і 30-годдзе фестывалю.
У рамках кінафестывалю - сем конкурсных праграм:
- конкурс ігравога кіно;
- конкурс неігравога кіно;
- конкурс фільмаў "Кіно маладых";
- конкурс анімацыйнага кіно;
- конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзiк";
- конкурс нацыянальных кінашкол;
- нацыянальны конкурс.
У афішы "Лістапада" - каля 130 карцін з больш як 40 краін.
Усяго на фестываль пададзена больш за 3,4 тыс. заявак са 124 краін.
Пляцоўкі XXX ММКФ:
- Палац Рэспублікі (адкрыццё і закрыццё "Лістапада");
- кінатэатры "Перамога", "Мір", "Піянер", "Цэнтральны", "Беларусь".
ММКФ "Лістапад" - самая буйная падзея ў сферы кіно ў Беларусі. Першы кінафорум прайшоў у Мінску ў 1994 годзе.
Крыніца: Міністэрства культуры, дырэкцыя кінафестывалю "Лістапад".