Беларусь на III Гульнях краін СНД прадставіў 241 спартсмен.Беларускія атлеты заваявалі 122 медалі.
Усяго ў рамках Гульняў разыграна 235 камплектаў медалёў.
Пяцёрка краін-лідараў у агульнакамандным заліку:
Расія - 231 медаль (130 залатых, 61 сярэбраны і 40 бронзавых);
Азербайджан - 184 медалі (33 залатыя, 56 сярэбраных і 95 бронзавых);
Беларусь - 122 медалі (32 залатыя, 38 сярэбраных і 52 бронзавыя);
Узбекістан - 119 медалёў (25 залатых, 33 сярэбраныя і 61 бронзавы);
Казахстан - 82 медалі (10 залатых, 24 сярэбраныя і 48 бронзавых).
Для даведкі:
III Гульні краін СНД прайшлі ў Азербайджане з 26 верасня па 8 кастрычніка 2025 г. па 23 відах спорту. У спаборніцтвах прынялі ўдзел спартсмены з 13 краін.
Крыніцы: афіцыйны сайт III Гульняў краін СНД, Мінспорту Беларусі
